Галасуй за “Басовішча”!

28 02 2013

Да 11 сакавіка вы можаце галасаваць за праекты, якія стараюцца атрымаць фінансаванне ў рамках Грамадзянскага бюджэту ў Падляшскім ваяводстве. Мы заклікаем вас галасаваць за праект № 18 – Фестываль Музыкі Маладой Беларусі “Басовішча”.

www.wrotapodlasia.pl/pl/region/Bud%C5%BCet+Obywatelski/

Advertisements




Далучыся да БАС!

29 10 2012

Хочаце дапамагчы ў арганізацыі фестывалю Басовішча? У Вас ёсць ідэя для нейкага мерапрыемства, але не ведаеце, як гэта зрабіць? Ці проста хочаце уступіць у студэнцкую асацыяцыю і цікава праводзіць свой вольны час? Прыходзьце на сустрэчу Беларускага аб’яднання студэнтаў у суботу, 3 лістапада (філалагічны факультэт Універсітэта ў Беластоку, г. 14:00)

Сардэчна запрашаем,
БАС




Sprawozdanie z przeprowadzenia zbiórki publicznej w dniu 7 lipca 2012 roku

6 08 2012

Białoruskie Zrzeszenie Studentów z siedzibą w Białymstoku ul. Zamenhofa 27 zgodnie z zezwoleniem Prezydenta Miasta Białegostoku nr ORN.II.5311.29.2012 z dnia 3 lipca 2012 r. w dniu 7 lipca 2012 r. przeprowadziło na terenie miasta Białegostoku zbiórkę publiczną w formie zbierania ofiar do puszek kwestarskich. Celem zbiórki było pozyskanie środków, które zostały przeznaczone na pokrycie kosztów wyżywienia zespołów, które wystąpią podczas Festiwalu Muzyki Młodej Białorusi „Basowiszcza” organizowanego przez Białoruskie Zrzeszenie Studentów.
Zbieranie ofiar do puszek kwestarskich przebiegło zgodnie z Planem organizacyjnym zbiórki. Ofiary zbierane były do 3 puszek, zamkniętych i zaplombowanych w sposób uniemożliwiający dostęp osób niepowołanych podczas wydarzenia „Before Basowiszcza”, które odbyło się 7 lipca 2012 roku.
W wyniku zbiórki pozyskano kwotę 161,45 zł (słownie: sto sześćdziesiąt jeden złoty i czterdzieści pięć groszy). Kwota ta została przeznaczona na zakup usług cateringowych – wyżywienie artystów w dniach 13-14 lipca w kwocie 152 zł (słownie: sto pięćdziesiąt dwa złote) oraz sfinansowanie części kosztów związanych z przeprowadzeniem zbiórki w kwocie 9,45 zł (słownie dziewięć złotych i czterdzieści pięć groszy) na pokrycie kosztów wydruku i laminowania identyfikatorów dla osób kwestujących. Koszty związane z przeprowadzeniem zbiórki pokryte z pozyskanych w jej ramach środków stanowiły 5,9% zebranej kwoty. Pozostałe koszty związane z przeprowadzeniem zbiórki, w tym koszty opłat związanych z uzyskaniem pozwolenia na jej przeprowadzenie, pokryte zostały ze środków własnych Organizacji.

Ogłoszenie o sposobie wydania środków ze zbiórki publicznej będzie zamieszczone na stronie przez miesiąc (06.08-06.09.2012)
Serdecznie dziękujemy wszystkim darczyńcom oraz osobom i instytucjom pomagającym w przeprowadzeniu zbiórki!





Басовішча 2012 – падрыхтоўка

20 07 2012

Obrazek

https://picasaweb.google.com/113889634686443748735/Basowiszcza2012Przygotowania





Збор сродкаў падчас Before Басовішча

5 07 2012

Мы рады паведаміць, што 3 ліпеня 2012 БАС атрымаў згоду Прэзідэнта Горада Беласток  (nr ORN-II.5311.29.2012) для правядзення грамадскага збору сродкаў, якія цалкам вылучыць на пакрыццё расходаў харчавання гуртаў, якія выступяць на Фестывалі Басовішча арганізаваным Беларускім Аб’яднаннем Студэнтаў.  З вашай дапамогай, дарагія Фестівалявічы,  сёлетні выпуск „Басовішча” будзе на яшчэ вышэйшым  ўзроўні!
Сродкі будуць сабраныя падчас мерапрыемства Before Басовішча ў пятніцу 7 ліпеня 2012 года. Будуць там чакаць Вас валанцёры забяспечаныя  ў запячатаныя банкі.
Памятайце, што кожны ”гросік” лічыцца!





Салідарныя з культурай/мастацкая карціна беларускай меншасці ў Падляшшы

21 05 2012

Беларускае Аб’яднанне Студэнтаў запрашае на сустрэчу – Салідарныя з культурай/мастацкая карціна беларускай меншасці ў Падляшшы. Мерапрыемства адбудзецца 24 мая ў 17 гадзін ў Цэнтры Людвіка Замэнгофа.

У праграме:
17.00 Прававыя і фінансавыя аспекты арганізацыі мерапрыемстваў
18.30 Прэзентацыя дзейнасці і сферу свабоды СМІ, а таксама мастакоў звязаных з Беларуссю
20.00 Фільм “Балада пра Mялешкі”, рэж. Юры Каліна (час. 23 мін)

CLZ_plakat_B2_plus_5mm_spadow_EDYCJA





Заява Беларускага Аб’яднання Студэнтаў

19 03 2012

Bітаем,
У сувязі з рознымі інфармацыямі ў СМІ і няпэўнасцю звязанай з далейшым функцыянаваннем Беларускага Аб’яднання Студэнтаў і арганізаванага намі Фестывалю Музыкі Маладой Беларусі “Басовішча”, хочам усіх суспакоіць.
Мы, да гэтага часу не каментавалі а таксама не адказвалі на пытанні СМІ, таму што мы знаходзіліся, і яшчэ знаходзімся, у рэарганізацыі. Нядаўна ў Aб’яднанні адбыліся выбары, і – яквядома – такія абставіны не спрыяюць афіцыйным каментарыям. Пасля прыняцця папраўкі ў статуце, сфармаванні новай улады Aб’яднання і з’яўленні гэтых змянен у KRS, мы перайшлі да чаргоывх дзеянняў. Новая ўлада патрабавала часу, каб пазнаёміцца з усімі дакументамі і справамі, якія засталіся ад папярэднікаў. Зараз мы арганізуем фінансавыя і фармальныя справы – такім чынам, будзем мець поўнае ўяўленне сітуацыі. Мы ўжо ведаем, дзе мы знаходзімся і мы гатовыя да далейшага функцыянавання.
У апошнім часе мы сканцэнтраваныя на арганізацыі “Басовішча 2012”. Мы тлумачым складаную сітуацыю вакол нашых грашовых разлікаў з органамі дзяржаўнай улады, якія раней фінансавалі Фестываль а таксама іншымі партнёрамі. Мы таксама ўзялі ўдзел ў некалькіх конкурсах на атрыманне грантаў, з дапамогай якіх мы спадзяваемся сабраць сродкі на арганізацыю “Басовішча”. Неацэнную дапамогу ў рэарганізацыі, якая працягваецца ў Аб’яднанні, аказалі дзве беластоцкія няўрадавыя арганізацыі – Pogotowie Kulturalno Społeczne і Stowarzyszenie Kreatywne Podlasie, якія дапамаглі нам стабілізаваць гэту складаную сітуацыю.
Мы ведаем, што ў гэтым годзе будзем супольна зарганізаваць Фестіваль Музыкі Маладой Беларусі “Басовішча” на тым жа самым месцы і без ніякіх змен клімату. Беларускае Аб’яднанне Студэнтаў у далейшым застаецца галоўным арганізатарам фестывалю. Запрашаем да супрацоўніцтва ўсіх людзей добрай волі, членаў нашага грамадства, нашых сяброў. Мы верым, што супольнымі намаганнямі зможам паспяхова клапаціцца пра нашую спадчыну, ствараючы устойлівае, пругкае асяроддзе. Запрашаем да супрацоўніцтва з Беларускім Аб’яднаннем Студэнтаў, як у арганізацыі Басовішча, так і ў іншых нашых намаганнях скіраваных да меншасцяў.
Мы будзем інфармаваць Вас аб любых зменах, падрыхтоўцы да фестывалю і аб чарговых дзеяннях Аб’яднання.

Беларускае Аб’яднанне Студэнтаў